Космас доктара Яўсеева

21 января 2019

Автор(ы):
Светлана Хорсун,   Сергей Мицевич (фото)


Загадчык аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Ашмянскай ЦРБ Мікалай Яўсееў у мінулым годзе адзначыў 70-годдзе, паўвекавы юбілей у медыцыне і 40-годдзе  працы ў Ашмянскай ЦРБ. 

«Запрашаем вас прыехаць у Ашмяны, каб напісаць пра нашага доктара Мікалая Аляксандравіча Яўсеева. Ён вельмі цікавы чалавек: дасведчаны, сардэчны, творчы. У доктара свае падыходы да лячэння, свая філасофія жыцця, свой космас.  Прыязджаюць да яго па дапамогу з іншых раёнаў і з Мінска…» Такі ліст даслалі ў рэдакцыю з Ашмян. Мы завіталі ў райцэнтр, каб пазнаёміцца з любімым жыхарамі спецыялістам.

Мікалай Аляксандравіч, што паўплывала  на выбар прафесіі?
 
«Нарадзіўся я ў Пінску ў простай працоўнай сям’і, якая не мела дачынення да медыцыны. Бацька — афіцэр міліцыі, маці — бухгалтар. У сем год захварэў на шкарлятыну. Доўгі час знаходзіўся ў інфекцыйным аддзяленні мясцовай райбальніцы. Быў вельмі ўдзячны людзям у белых халатах, якія лячылі мяне. Вельмі хацелася вырасці падобным да іх…

Як пачынаўся працоўны шлях? 
 
«Скончыў Пінскае медвучылішча і некаторы час займаў пасаду фельчара ў вёсцы Малеч Бярозаўскага раёна. Па сёння з удзячнасцю ўспамінаю свайго першага настаўніка — мясцовага доктара Міхаіла Іванавіча Мялешку. Там я навучыўся прымаць роды, рабіць нескладаныя хірургічныя ўмяшальніцтвы. Але неўзабаве прызвалі ў войска, пачаліся іншыя будні… 

Працяг артыкула чытайте ў газеце "Медыцынскі веснік"



Комментировать


comments powered by HyperComments