Кветкі прызнання

13 января 2019

Автор(ы):
Светлана Хорсун,   Сергей Мицевич (фото)


З доктарам медыцынскіх навук, прафесарам кафедры агульнай хірургіі ГрДМУ, выдатнікам аховы здароўя 
Вольгай Дуброўшчык пазнаёміліся на 16-м з’ездзе хірургаў, які праходзіў у Гродне. Не пераставала здзіўляцца, колькі калег і вучняў віталі яе. Бадай ці не кожны мужчына, што сыходзіў са сцэны з букетам кветак, перадаваў іх Вользе Ільінічне. 


Адзіная ў Беларусі жанчына — прафесар у галіне агульнай хірургіі. Да гэтага часу аперыруючы хірург. 
Многія лічаць энергію доктара гаючай, бо сама Вольга Ільінічна — чалавек выключнай дабрыні і высокай адказнасці.

Я выбрала медыцыну, — усміхаецца жанчына. — А хірургія выбрала мяне сама. Шмат гадоў таму яшчэ зусім маленькай дзяўчынкай. Нарадзілася я на Случчыне ў вёсцы з рамантычнай назвай Вялікая Сліва. Колькі памятаю сябе, згадваю нашу мясцовую бальніцу, якая была на другім беразе рэчкі. Я магла гадзінамі сачыць за людзьмі ў белых халатах. Мне яны здаваліся незямнымі істотамі, падобнымі да анёлаў. У вёсцы іх вельмі паважалі. Калі віталіся, перад доктарам здымалі шапку і кланяліся… 

Працяг артыкула чытайце ў газеце "Медыцынскі веснік" № 2


Комментировать


comments powered by HyperComments