Монакола жыцця доктара Гылкі

27 апреля 2019


Фото аўтара.
Фото аўтара.
У Малдове ён быў урачом на «хуткай», рэаніматолагам, сямейным доктарам. Па прыездзе ў Беларусь — загадчыкам Смілавіцкай бальніцы Чэрвеньскага раёна, хірургам, эндаскапістам. Як жывецца зараз малдаўскаму ўрачу ў беларускім рэгіёне? Якімі праблемамі ён заклапочаны?

Праца — «тры ў адным»,  заробак — звычайны

— Па шчырасці, я з дзяцінства ведаў, што стану прадаўжальнікам медыцынскай дынастыі, — распавядае Адрыян Гылка. — Маці — педыятр, выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Малдова, тата — хірург. Я сабе іншага і не ўяўляў. Хаця ставала ў  жыцці таго, да чаго цягнула. Падабалася фізіка, другое месца займаў на раённых алімпіядах, як і па хіміі. Трэція — па біялогіі. Усё спатрэбілася падчас навучання ў медыцынскай ВНУ. 

А што вы заканчвалі?

Вучыўся ў Кішынёўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на лячэбным факультэце. Набыў спецыяльнасць «Урач хуткай дапамогі». Працаваў па ёй у Малдове. А калі вырашыў перабрацца бліжэй да бацькоўскага дома, давялося пайсці ў рэанімацыю. Два гады працы там — і ведаеце, пасля гэтага нічога ўжо не страшна... Пасля працаваў дзіцячым урачом у родным сяле, тэрапеўтам. Тады ў Малдове ішла цэнтралізацыя: закрыццё дробных падраздзяленняў. Затым быў урачом агульнай практыкі, ці, па-іншаму, сямейным доктарам. 

Вельмі цікава, а якія былі абавязкі ў малдаўскага сямейнага ўрача?

Шматлікія. У кожнага быў свой участак. Мы пазнаёміліся з усімі пацыентамі. І фактычна былі «тры ў адным»: тэрапеўтам, педыятрам і акушэрам-гінеколагам. Толькі працы ў тры раз больш, а заробкі засталіся на ранейшым узроўні. Тады многія пачалі сыходзіць з гэтай сферы, з’язджаць з Малдовы. Я прыехаў у Беларусь да цешчы з цесцем, якія жылі на Смалявіччыне, а наконт працы папытаўся ў бальніцы г. п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна. Нас з жонкай (яна таксама ўрач) пагадзіліся ўзяць. У кастрычніку 2002-га мы прыехалі ў Беларусь.

Святлана Адамовіч, "МВ"

Больш падрабязна чытайце у газеце "Медыцынскі веснік" №17



Комментировать


comments powered by HyperComments