подписка ерип

Наталля Карпенка. Асенні марафон

17 ноября 2017

Автор(ы):
Светлана Хорсун


Фота з архіва Дзятлаўскай ЦРБ.
Фота з архіва Дзятлаўскай ЦРБ.
Урач-тэрапеўт Наталля Карпенка 37 гадоў працуе ў Дзятлаўскай ЦРБ.

Сваю бальніцу ведае з дзяцінства. Яе тата Генрых Адольфавіч прыехаў сюды ў сярэ-дзіне мінулага стагоддзя і напачатку быў адзіным хірургам у раёне, а потым доўгі час узначальваў бальніцу. Іх дом знахо-дзіўся побач з медыцынскай установай. Увесь бальнічны двор літаральна патанаў у кветках, нават была пасада для жанчыны, якая іх даглядала. Тата быў упэўнены: прыгожае асяроддзе дабратворна ўплывае на настрой і здароўе. 

Атрымаўшы медыцынскую адукацыю, Наталля вярнулася на Дзятлаўшчыну, дзе працуе ўрачом-тэрапеўтам ужо амаль 40 гадоў. Нядаўна пачала загадваць сельскім участкам Дварэцкай амбулаторыі. А яшчэ яна каардынуе работу з пажылымі пацыентамі.

— Мы клапоцімся аб 230 ветэранах і асобах, прыроўненых да іх па льготах, — расказвае доктар Карпенка. — Пяцёра з іх ужо адолелі 100-гадовы рубеж, чатырнаццаць — 90-гадовы. Пільна сочым за здароўем пацыентаў гэтай узроставай катэгорыі, заўсёды праводзім комплексны медыцынскі агляд. 

Наталля Генрыхаўна часта гутарыць са сваімі падшэфнымі, чытае ім лекцыі «Старасць мудраму на радасць», у якіх дзеліцца сакрэтамі доўгажыхароў планеты, вучыць шанаваць маленькія радасці жыцця і заўважаць прыгажосць асенніх фарбаў.


Комментировать


comments powered by HyperComments