Урокі сямейнай пасекі

20 апреля 2019

Автор(ы):
Светлана Хорсун,   Сергей Мицевич (фото)


У рэдакцыю прыйшоў ліст са Слоніма: «Напішыце, калі ласка, пра выдатнага прафесіянала, душэўнага чалавека, урача-ўролага Барыса Пятровіча Слезніка, які даўно працуе ў нашай райбальніцы і за гэты час дапамог вельмі многім. У нашай сям’і ён лячыў бацьку і маці — Барыса Майсеевіча і Антаніну Сцяпанаўну Усыскіных. Пятнаццаць год таму аперыраваў бацьку, і ўсе гэтыя гады, калі ведаў, што той трапляў у бальніцу, абавязкова наведваў яго, а калі трэба, дапамагаў. І такіх прыкладаў безліч.

Ведаем, што ён, нібы пчолка, шчыруе з самай раніцы ў стацыянары бальніцы, а ў другой палове дня — на прыёме ў паліклініцы. Потым зноў бяжыць у бальніцу. Ніколі не забывае пра людзей. Нізкі паклон яму за гэта!

Ад імя ўдзячных пацыентаў Ніна Градунова».

Карэспандэнты «МВ» выправіліся ў Слонім, каб пазнаёміцца з доктарам. 

— Наш Барыс Пятровіч — пазаштатны раённы ўролаг, — гаворыць галоўны ўрач Слонімскай ЦРБ Наталля Рызвановіч. — Вядзе вялікую асветніцкую работу сярод насельніцтва па прафілактыцы ўралагічных захворванняў, актыўна праводзіць дыспансерызацыю хворых свайго профілю. Працуе і на прыёме ў паліклініцы, і ў аперацыйнай бальніцы. Адкрыты для кожнага: падтрымае пацыента цёплым словам, слушнай парадай. Пра сябе не любіць расказваць — дужа сціплы чалавек. 

У гэтым пераканаліся і мы, сустрэўшыся са спецыялістам. 

— Мой агульны працоўны стаж 45 гадоў, 40 з якіх прысвяціў уралогіі. Гэта ўжо лад жыцця, іншага не ўяўляю, — упэўнены  субяседнік.

Пасля Гродзенскага медінстытута Барыс Слезнік некаторы час выкладаў хірургію ў Слонімскім медвучылішчы. Чатыры гады сумяшчаў выкладанне з практычнай хірургіяй і дзяжурствамі ў мясцовай бальніцы. У 1978 годзе прайшоў спецыялізацыю па ўралогіі ў БелМАПА.

Да гэтага часу з удзячнасцю згадвае сваіх настаўнікаў: заснавальніка айчыннай уралогіі заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, прафесара Вячаслава Мохарта, загадчыка кафедры ўралогіі БДМУ прафесара Аляксандра Строцкага, прафесара Аркадзія Грэся ды многіх іншых. 

Больш падрабязна чытайце у газеце "Медыцынскі веснік" № 16



Комментировать


comments powered by HyperComments