Ад сякеры каменнага веку...

31 марта 2019

Автор(ы):
Светлана Хорсун


Фота прадастаўлена ГрДМУ.
Фота прадастаўлена ГрДМУ.
У ГрДМУ студэнтамі навучальнай установы пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы  і літаратуры Віктара Варанца створаны музей беларускай этнаграфіі. 

Экспазіцыя налічвае 273 экспанаты, звязаныя з жыццём і побытам беларускага народа: газоўкі, прасы, сельскагаспадарчыя прылады, адзенне, абутак, калаўроты ды інш. Ёсць і эксклюзіўныя рэчы: сякеры каменнага веку, макітры з вушкам, вэксаль канца 1920-х гадоў, грошы, якімі карысталіся беларусы  з 16-га стагоддзя і да нашых дзён. 

Музей дапаможа беларускім студэнтам лепш ведаць сваю нацыянальную спадчыну, а замежным — бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі. У перспектыве плануецца на базе музея стварыць Цэнтр гісторыі беларускай культуры, дзе ахвотныя змогуць авалодаць народнымі рамёствамі, узяць удзел у валанцёрскай рабоце па захаванні нацыянальнай спадчыны. 


Комментировать


comments powered by HyperComments