Букет з… гастранома

08 октября 2019

Автор(ы):
Светлана Хорсун


Фота з уласнага архіва Н. Ботвiн.
Фота з уласнага архіва Н. Ботвiн.
Урач-псіхатэрапеўт Бераставіцкай ЦРБ Наталля Ботвін  прэзентавала на выстаўцы ў Гродзенскім медкаледжы незвычайныя букеты, зробленыя з прадуктаў. 

— Іх у мяне ўжо не адзін дзесятак, — расказвае Наталля Алегаўна. — Тэхналогію знайшла ў інтэрнэце, дадала сваю творчую аздобу — і справа пайшла!

На юбілей матулі яна знайшла рызыначку: рознакаляровыя хвалі, якія ўтвараюць адмыслова раскладзеныя інгрэдыенты. Муж атрымаў нацюрморт, які больш пасаваў да яго гастранамічных густаў. Чатырохгадовая дачушка Ангеліна была вельмі задаволеная букецікам з шакаладных цукерак.

— Наталля Алегаўна заўсёды выручае нас, калі трэба ўпрыгожыць кабінет, стварыць святочны настрой, — гаворыць галоўны ўрач Марына Кудзеля. — Такое незвычайнае хобі дапамагае знаходзіць святы ў будзень. 

Кантынгент, з якім даводзіцца мець справу псіхатэрапеўту ў раённай бальніцы, няпросты.

— Мне працаваць лягчэй, калі магу пераключыцца пасля працы на творчасць, — прызнаецца Наталля Ботвін. — Часам даводзіцца прыкласці шмат намаганняў, каб чалавек паверыў у тое, што можна жыць па-іншаму. Дапамагаю людзям выйсці з дэпрэсіўнага стану, пазбавіцца алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Маё хобі застерагае ад эмацыянальнага выгарання. 


Комментировать


comments powered by HyperComments