Гродзеншчына: моцныя словы і пераканаўчыя справы

25 августа 2017

Автор(ы):
Светлана Хорсун


Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.
Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.
Чацвёрты год запар па ініцыятыве абласнога цэнтра абароны жыцця і сям’і «РадзіМа» адбываецца дабрачынны марафон «15 дзён у абарону жыцця і сям’і». У сёлетняй акцыі (аўтамотапрабег супраць абортаў) бралі ўдзел 60 аўтамабілістаў і байкераў. 


На адкрытай пляцоўцы Свята-Пакроўскага праваслаўнага храма прайшла акцыя «Свечка памяці», прысвечаная ахвярам абортаў. Не пакідаюць нікога раўнадушным выстава «Ратуй узятых на смерць!» і лекцыі, якія валанцёры цэнтра чытаюць у школах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах вобласці. 

У жаночых кансультацыях Гродна, Ліды, Ваўкавыска, Мастоў размешчаны стэнды з буклетамі і патрэбнымі тэлефонамі. У Гродне таксама ўстаноўлены білборды на тэму абароны жыцця. Працуе тэлефон даверу (8029-801-80-14 (МТС)), куды цяжарныя могуць звярнуцца ў складаных жыццёвых абставінах.  

Два гады таму на базе жаночай кансультацыі № 2 Гродна адкрыўся кабінет «За нараджэнне», мэта якога — аказанне псіхалагічнай і юрыдычнай дапамогі цяжарным. 

— Жанчыны, якія вырашылі зрабіць аборт, абавязкова праходзяць папярэдняе кансультаванне з акушэрамі-гінеколагамі, псіхатэрапеўтамі і псіхолагамі, — гаворыць намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Гродзенскага абласнога перынатальнага цэнтра Святлана Дэмбоўская. — На жаль, урэшце не ўсе гатовыя прыняць рашэнне на карысць ненароджанага дзіцяці.

Як патлумачыла ўрач-псіхатэрапеўт Вольга Гімпель, для многіх з гэтых жанчын цяжарнасць была незапланаванай, у іх цяжкае матэрыяльнае становішча, няма ўласнага жылля альбо работы. 




Комментировать


comments powered by HyperComments