Марына Кудзеля: «Змагаемся за кожнага пацыента»

13 сентября 2019

Автор(ы):
Светлана Хорсун


Фото Виталия Гиля, "МВ"
Фото Виталия Гиля, "МВ"
Бераставіцкая ЦРБ не першы раз у лідарах сярод удзельнікаў штогадовага абласнога конкурсу-агляду прафесійнага майстэрства сярод медыцынскіх устаноў Гродзеншчыны: па выніках працы за 2015 і 2018 гады раённая бальніца была адзначана дыпломамі другой ступені. Дыплом першай ступені атрымала Малабераставіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. Кваторскі ФАП мае дыплом трэцяй cтупені. 
Карэспандэнты «МВ» пабывалі ў Бераставіцы, каб даведацца пра клопаты спецыялістаў медыцынскай установы і сакрэты іх прафесійных поспехаў.


Галоўны ўрач Бераставіцкай ЦРБ Марына Кудзеля — мясцовая. Нарадзілася непадалёк ад райцэнтра, у пасёлку Пагранічны. Скончыла школу і паступіла ў Гродзенскі медыцынскі інстытут. Пасля клінічнай ардынатуры яе накіравалі ўрачом-неўролагам у Бераставіцу. Загадвала неўралагічным аддзяленнем, была намеснікам галоўнага ўрача. Апошнія пяць гадоў узначальвае калектыў бальніцы.

— Наш раён сельскагаспадарчы, а таму асноўны кантынгент пацыентаў — сельскія жыхары, — расказвае Марына Антонаўна. — Калектыў дружны, працаздольны. Разам
змагаемся за кожнага пацыента. Імкнёмся зрабіць усё неабходнае, каб медыцынская дапамога была даступнай: выдаем талоны да ўрача ў першую палову дня, а калі неабходна, прымаем і без талонаў. Кожны тыдзень арганізоўваем выезд вузкіх спецыялістаў да вясковых пацыентаў. 

Раз на паўгоддзе робім падваравыя абходы. Стварылі грамадскі савет для разгляду актуальных пытанняў арганізацыі даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна. Камп’ютарызавалі работу рэгістратуры, прыстасавалі да патрэб пацыентаў графік клініка-дыягнастычнай лабараторыі. У нас працуе шматканальная тэлефонная сувязь. 

Усе ўрачы паліклінікі выпісваюць электронныя рэцэпты: пацыентам выдадзена ўжо больш як 50 % электронных карт (пры нарматыве 20 %). Паспяхова выкарыстоўваем іншыя электронныя сэрвісы: запіс на прыём да ўрача, электронныя накіраванні на шпіталізацыю, кансультаванне спецыялістаў абласных медыцынскіх устаноў.

Калектыў не надта вялікі: 63 урачы і 156 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу. Сёлета прыйшлі 14 маладых спецыялістаў. Яны забяспечваюцца інтэрнатам. Для тых, хто гатовы тут працаваць пастаянна, будуецца жыллё. Укамплектаванасць урачэбных пасад — 96,3 %, сярэдніх медыцынскіх работнікаў — 94,2 %. Каэфіцыент сумяшчальніцтва ўрачоў — 1,03 %, сярэдняга медыцынскага персаналу — 1,07 %. Кваліфікацыйныя катэгорыі маюць 59,7 % урачоў і 81,93 % сярэдняга медыцынскага персаналу. Сярэднемесячная зарплата ўрачоў за студзень-ліпень бягучага года склала 1 184 рублі, сярэдняга медыцынскага персаналу — 685,8. 

Раённая бальніца разлічана на 121 койку, паліклініка — на 250 наведванняў у змену. Працуе Эйсмантаўская бальніца сястрынскага догляду на 20 коек, а таксама 5 амбулаторый урача агульнай практыкі і 6 ФАПаў. Доля ўрачоў агульнай практыкі складае 100 %. Дарэчы, самы першы ўрач агульнай практыкі ў Беларусі яшчэ ў 1998 годзе — мой папярэднік 
Станіслаў Зігізмундавіч Сарасек. Накірунак быў вядомы, але ж трэба было і падвучыцца, і забяспечыць каманду ўрача агульнай практыкі неабходнымі інструментамі: атаскопамі, афтальмаскопамі і г. д. 

Больш падрабязна чытайце ў газеце "Медыцынскі веснік" №37



Комментировать


comments powered by HyperComments