На базе Новалукомльскай ЦРБ прайшоў галіновы агляд-конкурс на званне лепшага вадзіцеля

31 октября 2017

Автор(ы):
Татьяна Сивец (фото)


Фото носит иллюстративный характер. Из архива «МВ».
Фото носит иллюстративный характер. Из архива «МВ».
Хуткія руляць!

На базе Новалукомльскай ЦРБ прайшоў галіновы агляд-конкурс на званне лепшага вадзіцеля арганізацыі аховы здароўя. Ініцыятарамі выступілі Віцебскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама. 

Першым этапам спаборніцтваў стала здача тэарэтычнага экзамену на веданне Правілаў дарожнага руху. Затым 
удзельнікі аказвалі даўрачэбную дапамогу пацярпелым пры дарожна-транспартных здарэннях. Вынікі ацэньвалі спецыялісты вучэбнага цэнтра практычнай падрыхтоўкі і сімуляцыйнага навучання ВДМУ. На заключным этапе прадэманстравалі навыкі кіравання на аўтадроме ДТСААФ.

Па выніках барацьбы першае месца і кубак пераможцы атрымаў Сяргей Чучвараў — вадзіцель Цэнтралізаванага гаража ўпраўлення аховы здароўя. Другое месца дасталася леташняму пераможцу Уладзіміру Бычкову (Новалукомльская ЦРБ), трэцяе — Яўгену Федарэнку (Віцебская гарадская станцыя хуткай дапамогі). Пераможца і прызёры былі ўзнагароджаныя дыпломамі.

Падсумоўваючы, намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Мікалай Каспяровіч адзначыў, што падобныя мерапрыемствы — гэта інструмент актывізацыі работы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў у арганізацыях, якія аказваюць медыцынскую дапамогу.

Святлана Кутузава
Віцебск.



Комментировать


comments powered by HyperComments