Анкета

Сонца ў кішэні

11 сентября 2018

Автор(ы):
Светлана Хорсун


Фота прадастаўлена фармацэўтычнай сеткай «Аптэкар».
Фота прадастаўлена фармацэўтычнай сеткай «Аптэкар».
Так называецца рэспубліканскі конкурс сярод правізараў і фармацэўтаў, у якім бралі ўдзел больш як 100 чалавек з 37 аптэк Беларусі. Мэта спаборніцтваў — дапамагчы прадстаўнікам фармацэўтычнай галіны ўдасканаліць лідэрскія  і камунікатыўныя якасці. Т

На працягу двух месяцаў кампанія-арганізатар штотыднёва праводзіла «сонечныя тыдні» з персанальнымі і калектыўнымі заданнямі. 

Удзельнікі конкурсу павінны былі лёгка арыентавацца ў асартыменце сваёй аптэкі, аказваць псіхалагічную падтрымку наведвальнікам, мець выдатную памяць. Лепшыя ўдзельнікі напрыканцы кожнага тыдня атрымлівалі падарункавыя сертыфікаты і іншыя прызы. Правізары і фармацэўты мелі магчымасць адслежваць свае вынікі ў асабістым кабінеце карпаратыўнай сістэмы ў анлайн-рэжыме.

У дзесятку фіналістаў увайшлі супрацоўнікі аптэк не толькі абласных гарадоў, але і раёнаў. 

Пераможцай конкурсу стала загадчыца аптэкі № 5 Ліды Кацярына Кулевіч.



Комментировать


comments powered by HyperComments