Подписка 2019

Будынкі таксама могуць хварэць

14 февраля 2018


Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.
Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.
Ці ведаеце вы, што будынкі, як і людзі, таксама могуць хварэць? І тое, што «хворыя будынкі» выклікаюць хваробы ў людзей? Эксперты СААЗ прааналізавалі шматлікія паведамленні аб тым, што людзі, якія працуюць у офісах, адчуваюць недамаганне. Яны скардзяцца на праявы, падобныя на тыя, што з'яўляюцца пры рэспіраторных і алергічных захворваннях. Скаргі праходзілі пасля працы, але аднаўляліся на наступны дзень. Аказалася, што найбольш значнымі прычынамі гэтага былі цыгарэтны дым, папера, офісны пыл, уплыў экранаў камп'ютараў, нізкая вентыляцыя, парушэнні нормаў асвятлення і тэмпературнага рэжыму, дрэнная вада і інш. Цікава, што лячэнне «хворых будынкаў» даволі простае — ліквідацыя названых праблем і прафілактыка іх з'яўлення пры будаўніцтве новых дамоў.

Безумоўна, у пажылых людзей рызыка негатыўных наступстваў для здароўя пры знаходжанні ў «хворым будынку» ўзрастае. Яны доўгі час праводзяць у адным і тым жа памяшканні, такім чынам, падаўжаецца і экспазіцыя шкодных фактараў. 

У 21-м стагоддзi ў многіх краінах пачаўся рух за здаровыя будынкi. Шмат цікавых праектаў накіравана на распрацоўку «будынкаў, дружалюбных да сталых людзей». Напрыклад, зборная каманда маладых праекціроўшчыкаў і дызайнераў з Аўстраліі і ААЭ пачала праект «Ружа пустыні». Ідэя — ствараць памяшканні, камфортныя для пажылых людзей ва ўмовах гарачага клімату. 

Для таго, каб будынак быў здаровым, важна і асяроддзе вакол яго. Так, у Сінгапуры папулярныя «тэрапеўтычныя паркі для пажылых людзей» — вылучаюцца зразумелай планіроўкай. Акрамя таго, у афармленні выкарыстоўваюцца незвычайныя аб'екты, якія лёгка запамінаюцца, служаць арыенцірамі, выклікаюць прыемныя эмоцыі. У паркавых альтанках шмат сядзенняў, што дае магчымасць пажылым людзям адпачыць. Старанна прадуманы свет раслін, прыродных водараў і фарбаў. Парк сканструяваны такім чынам, што ў ранішні час многія ўчасткі цудоўна асвятляюцца сонцам, а ў гарачую пару сутак фарміруюцца зоны з добрай цяністасцю. Дарэчы, па ініцыятыве Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа магчымасць стварэння такога парку разглядаецца і ў Мінску. 

Давайце памятаць, што будынкi — нашы сябры, якія маюць патрэбу ў дапамозе i абароне. Наколькі яны будуць здаровымі — залежыць ад нас.

Андрэй Ільніцкі, старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання, загадчык кафедры тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расii

Кірыл Прашчаеў, дырэктар навукова-даследчага медыцынскага цэнтра «Геранталогія» (Расiя).


Комментировать


comments powered by HyperComments