Нататкi герантолагаў. Новая генерацыя пацыентаў?

17 февраля 2017


Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.
Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.
Андрэй Ільніцкі
старшыня праўлення 
Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання,
загадчык кафедры тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны 
Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расii;

Кірыл Прашчаеў
дырэктар Навукова-даследчага медыцынскага цэнтра «Геранталогія» (Расiя):


Свет імкліва мяняецца. Кожныя дзесяць гадоў мяняецца і пакаленне герыятрычных пацыентаў. Сённяшнія 60-гадовыя адрозніваюцца ад 60-гадовых пачатку стагоддзя, а на чарзе новая генерацыя пажылых людзей — якія не ўяўляюць сябе без мабiльнiкаў ды планшэтаў, фітнэс-клубаў ды касметалагічных працэдур… А ўслед за імі прыйдзе яшчэ адна хваля — “насельнiкаў” інтэрнэту, для якіх важныя праекты і сувязі, што ўзніклі ў сацыяльных сетках, для якіх людзі ў татуіроўках і пірсінгу з’яўляюцца не маргіналамі, а арганічнай часткай асяроддзя, для якіх сябар з Кітаю бліжэй і радней, чым прыяцель з працы.

 Патрабаваннi сучаснага чалавека ў галiне здароўя растуць. Дзякуючы гэтаму развiваецца новы накірунак — прэвентыўная (прафілактычная) герыятрыя. Ён заснаваны на індывідуальнай прафілактыцы, і многія яго супрацьпастаўляюць папуляцыйнай (напрыклад, прафілактыка і ранні скрынінг туберкулёзу, анкалагічнай паталогіі, выяўленне артэрыяльнай гіпертэнзіі з мэтай прафілактыкі інфаркту ды інсульту і г. д.). Але сучаснаму чалавеку гэтага недастаткова — яго цікавіць праблема захавання маладосці скуры, мышачнай масы і сілы, сексуальнага патэнцыялу, і ён ідзе за так званымі антыўзроставымi паслугамі, якія шмат у чым вырашаюць задачы прэвентыўнай герыятрыі. Так, антыўзроставая медыцына адсутнічае ў рэестры медыцынскіх і навуковых спецыяльнасцяў. Аднак задача прэвентыўнай герыятрыі — не адмаўляць розныя напрамкі, а аб'яднаць усе магчымасці папуляцыйнай і індывідуальнай прафілактыкі ў эфектыўную праграму.

 Паралельна паўстае вельмі важнае пытанне — цi рыхтуем мы маладых людзей да ўступлення ў пажылое жыццё з сацыяльнага пункту гледжання? І хто гэтым павінен займацца? Паглядзіце, калі мы вучымся ў школе, бацькі, сям’я, грамадства, настаўнiкi дапамагаюць нам планаваць наступныя гады: пойдзем мы ў каледж ці ўніверсітэт, як падрыхтавацца да службы ў войску, якую прафесію выбраць, з кiм стварыць сям’ю, як зарабіць на кватэру і г. д. А вось ці рыхтуюцца 30-, 40-гадовыя да пажылога ўзросту, цi прадумваюць варыянты свайго жыцця пасля 60 гадоў — жадаюць яны працягнуць працу ці выйдуць на пенсію? Як пабудаваць жыццё ў залежнасці ад стану здароўя? Дзе і з кім жыць — самiм, з дзецьмі або ў доме для пажылых? Пагадзіцеся, стратэгію трэба выпрацоўваць.

 Існуе яшчэ шэраг нявырашаных праблем. Напрыклад, з-за працоўнай міграцыі ўсё больш дзяцей і бацькоў знаходзяцца на вялікай адлегласці адзін ад аднаго, як будзе вырашацца пытанне апекі нямоглых бацькоў у такіх выпадках? Ці яшчэ праблема — што рабіць з паталагічным культам маладосці? Дзяўчына, убачыўшы першую маршчынку, адразу ж імкнецца яе ліквідаваць. Як такія людзі ўспрымуць прыход сталага і пажылога ўзросту? Галоўнае, што гэтыя праблемы ўжо фармулююцца. 

Герыятрыя павінна стаць самай дынамічнай спецыяльнасцю, таму што вельмі хутка прыйдуць герыятрычныя пацыенты з іншай ментальнасцю, з новымi жыццёвымі патрабаваннямi.



Комментировать


comments powered by HyperComments