Паралімпіяда ў Чэрвені? У жніўні!

09 августа 2019


Каманда Смалявіцкага ТЦСАН рыхтуецца перацягваць канат. Фота аўтара.
Каманда Смалявіцкага ТЦСАН рыхтуецца перацягваць канат. Фота аўтара.
Першую міжрэгіянальную Паралімпіяду арганізаваў і правёў калектыў Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Ігумен». Прымеркавалі яе да Года малой радзімы.


Прадэманстраваць свае лепшыя якасці, спартыўныя і творчыя, змаглі наведвальнікі аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў мясцовага ТЦСАН, а таксама з трох суседніх раёнаў — Бярэзінскага, Пухавіцкага і Смалявіцкага.

Сярод ганаровых гасцей была і наша зямлячка, ураджэнка г. п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна, двухразовая чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Людміла Валчок. Гаспадары і госці выяўлялі мацнейшых у спаборніцтвах, асабістых і камандных, па лёгкай атлетыцы (бег 30 метраў, скачкі ў даўжыню з месца, кіданне мяча), боча, каманднай эстафеце, шашках і перацягванні канату. 

Выхаванцы і супрацоўнікі Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра зладзілі невялікі канцэрт, які нечакана ператварыўся ў імправізаваную дыскатэку.

Няхай адной з каманд не хапіла прыступкі п’едэстала гонару, але кожны найперш пераадолеў асабістыя бар’еры і з унутранай барацьбы выйшаў стопрацэнтным пераможцам.

Святлана Адамовіч, «МВ».


Комментировать


comments powered by HyperComments