Сiндром падзенняў

06 августа 2019


Мы пачынаем цыкл нататак, прысвечаных асноўным геранталагiчным праблемам,  з якiмi сутыкаюцца спецыялiсты, што працуюць з людзьмi сталага ўзросту (урачы, медсёстры, малодшы медперсанал, сацыяльныя работнiкi). Кожны допіс будзе прысвечаны  канкрэтнай праблеме i простым прыёмам яе вырашэння.



Школа практычнай геранталогii 

У геранталогii i герыятрыi падзенне чалавека разглядаецца як самастойны герыятрычны сiндром. Паводле дадзеных СААЗ, у свеце штогод здараецца прыкладна 646 тысяч смяротных падзенняў. Усяго ж адбываецца больш за 37 мiльёнаў падзенняў,  пры якiх патрабуецца медыцынская дапамога.

Узрост з’яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкi. Ва ўзросце звыш за 65 гадоў падае хаця б раз на год кожны трэцi, а ва ўзросце звыш за 80 гадоў — кожны другi. Ciндром падзенняў у сталым узросце з’яўляецца прычынай пералому шыйкi бядра, прамянёвай косцi, пазванкоў ды iншых сур’ёзных траўмаў.

Кожнае падзенне, нават тое, якое не скончылася пераломам, выклiкае ў пажылога чалавека страх наступнага падзення, вядзе да знiжэння мабiльнасцi, дэпрэсii, павялiчвае рызыку новых здарэнняў.

Да ўнутраных прычын падзенняў адносяць: парушэннi функцый балансу i хады, кагнiтыўныя парушэннi, парушэннi зроку, хваробы ног, саркапенiю (узрост-асацыіраванае знiжэнне мышачнай вагi i моцы), прыём псiхатропных прэпаратаў (найбольш неспрыяльнымi з’яўляюцца бензадыязепiны), полiпрагмазiю (прыём больш за чатыры лекавыя сродкі адначасова), полiмарбiднасць i г. д.

Кiрыл Прашчаеў, дырэктар  навукова-даследчага медцэнтра  «Геранталогія» (Расія), 
Андрэй Iльнiцкi, cтаршыня праўлення Беларускага  рэспубліканскага геранталагічнага  грамадскага аб’яднання.


Больш падрабязна чытайце ў газеце "Медыцынскі веснік" №31



Комментировать


comments powered by HyperComments