У новым слоўніку ўпарадкаваныя... фітонімы

10 декабря 2018


Фармацэўтычныя прэпараты па-ранейшаму займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў працэсе лячэння розных захворванняў насельніцтва Беларусі. Пры гэтым не змяншаецца цікавасць да народнай медыцыны і ў прыватнасці да фітатэрапіі. 

Гаючымі зёлкамі спрадвеку лячылі розную немач. Аднак з цягам часу многія назвы лекавых раслін забыліся, да таго ж некаторыя зёлкі па-рознаму называюцца ў розных рэгіёнах краіны, маюць месца недакладныя пераклады з рускай, англійскай ды іншых моў. Каб упарадкаваць фітонімы па-беларуску, быў створаны «Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін». 

Аўтары кнігі — старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў ГрДМУ Віктар Варанец і ўрач-псіхіятр-нарколаг Арцём Варанец. Гэта першае падобнае выданне ў беларускай лексікаграфіі. Яно налічвае больш за 500 слоў-найменняў. Падаецца таксама інфармацыя пра лекавыя ўласцівасці кожнай расліны. Слоўнік-даведнік прызначаны не толькі для спецыялістаў у галіне фітатэрапіі, але і для ўсіх прыхільнікаў роднага слова.


Комментировать


comments powered by HyperComments